Палітвязень Фурманаў 38 дзён у штрафным ізалятары. Яму працягнулі ШІЗА яшчэ на некалькі дзён


Змітра Фурманава так і не прывялі ў атрад пасля этапавання ў калонію – адразу пасадзілі ў ШІЗА і ўсё працягваюць утрыманне там.

Партрэт Змітра Фурманава ў руках яго маці. Пад СІЗА №1, што на вуліцы Валадарскага, маці палітвязня Змітра Фурманава Вольга Фурманава і дзяўчына хлопца Вольга Каракіна летась абвяшчалі бестэрміновую галадоўку, да іх прыходзіла Святлана Ціханоўская. Менск, Беларусь. 27 ліпеня 2020 года.
Фота: Белсат

Гарадзенскі Telegram-канал «Право имеют» паведаміў 15 кастрычніка, што палітычнага зняволенага Змітра Фурманава не адпусцілі са штрафнога ізалятара, зноў змясцілі туды на некалькі дзён з невядомай прычыны. «Вясна» адзначае, што Фурманаў быў у ШІЗА ўжо 38 дзён.

Гісторыі
Бацька палітычнага вязня Дзмітрыя Фурманава: «Мы ганарымся, што ў нас такі сын»
2021.02.21 13:07

Родныя Фурманава яшчэ на мінулым тыдні казалі, што занепакоеныя гэтай сітуацыяй, бацька палітвязня прасіў падтрымкі і агалоскі.

Зміцер Фурманаў – сябра ініцыятыўнай групы па вылучэнні ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Быў затрыманы падчас выбарчага пікету ў Горадні 29 мая 2020 пры зборы подпісаў разам з Сяргеем Ціханоўскім і іншымі актывістамі.

Асуджаны паводле ч. 1 арт. 342 КК РБ («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак») да 2 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Hавiны
Зняволены шклоўскай калоніі: За адказ на лісты салідарнасці караюць штрафным ізалятарам
2021.10.06 15:42

АА belsat.eu

Стужка навінаў