Кожны мігрант плаціць рэжыму Лукашэнкі $ 2000–14 000 за спробу нелегальна трапіць у Еўропу


На прэс-канферэнцыі Службы памежнай аховы Польшчы 15 кастрычніка агучылі некалькі заяваў адносна хвалі нелегальнай міграцыі праз беларускую мяжу ў Еўразвяз.

Нелегальныя мігранты з Афганістану.
Фота: strazgraniczna.pl
  • За апошнія содні польскія памежнікі перадухілі амаль 700 спробаў нелегальнага перасячэння мяжы (польскія памежнікі не кажуць, колькі чалавек удзельнічалі ў спробах).
  • Ад пачатку года такіх спробаў было ўжо 19 500 (і гэта толькі на беларуска-польскай мяжы, а мігранты таксама ідуць у Літву і Латвію).
  • У міграцыйных цэнтрах Польшчы цяпер каля 1650 чалавек.
  • Каля 5 % мігрантаў паспяхова пераходзяць мяжу нелегальна і дабіраюцца да Нямеччыны.
  • Фіксуюць усё больш спробаў прарываў праз мяжу ў вялікіх групах.
  • Мігранты плацяць ад 2 тысяч 12–14 тысяч долараў за асобу – гэта грошы, якія трапляюць рэжыму Лукашэнкі.
  • Між іншых прыбытак атрымліваюць: нацыянальны аэрапорт «Менск», «Белавія», Адміністрацыя Лукашэнкі, якая курыруе фірму «Цэнтр-курорт», што выдае запрашэнні для мігрантаў, а таксама сілавыя структуры – Памежны камітэт, КДБ.

Днём раней польскі Сейм ухваліў законапраекты аб будаўніцтве памежнага бар’еру коштам у € 353 млн і аб аўтаматычным выдварэнні і адмове ў разглядзе хадайніцтваў ад мігрантаў, якія незаконна прыйшлі не наўпрост з зоны, дзе іхныя жыццё і здароўе пад пагрозаю. Гэтыя законапраекты пакуль не прынятыя канчаткова, іх яшчэ мае падпісаць прэзідэнт Польшчы.

Hавiны
Польская паліцыя знайшла на мяжы з Беларуссю цела сірыйца
2021.10.14 17:39

belsat.eu

Стужка навінаў