Чатыром лёгіянерам хакейнага «Дынама» (Менск) плацілі заробкаў амаль на $ 2,5 млн


Колькі краіна выдаткоўвае на ўсю хакейную каманду, застаецца загадкай. Аднак некалькі гульцоў трапілі ў топ КХЛ паводле ўзроўню заробкаў. Рэйтынг апублікаваў расейскі «Спорт-Экспресс».

Хакеісты «Дынама» (Менск) падчас гульні з «Дынама» (Рыга). 25 жніўня 2021 года. Справа – Тэйлар Бэк, самы дарагі гулец менскага «Дынама».
Фота: hcdinamo.by

У бягучым сезоне хакейная менскае «Дынама» моцна ўклалася ў набыццё хакеістаў. Гэта пакуль дае вынік: менскі клуб – адзін з лідараў у КХЛ, фактычна ў адкрытым чэмпіянаце Расеі. Цяпер ён займае чацвёртае месца ў сваёй канферэнцыі.

Колькі гэта каштуе беларусам, адкуль і колькі грошай бярэ хакейны клуб – у адкрытым доступе такой інфармацыі няма.

Сумарна чатыры легіянеры клубу атрымліваюць за сезон амаль 2,5 млн долараў, Але агулам у «Дынама» легіянераў аж 15: шэсць шведаў, пяць расейцаў, два канадцы, чэх і славак. Беларускія гульцы выступаюць не бясплатна.

З рэйтынгу заробкаў стала вядома, што на год канадскі форвард «Дынама» Тэйлар Бэк і шведскі абаронца Люкас Бенгтсан зарабляюць 627 тысячаў кожны. Крыху менш, 600 тысячаў, у іншага шведа – Мар’ё Кемпе. 557 тысяч долараў плацяць у Менску яшчэ аднаму скандынаву – Мальтэ Стрэмвалю.

У топ-150 паводле заробкаў няма хакеістаў-беларусаў, але ёсць некалькі амерыканцаў, якія прынялі беларускае грамадзянства, але ўжо не выступаюць у беларускіх клубах.

Аўтар рэйтынгу адзначае, што на прыкладзе клубаў, якія не трапілі ў топ паводле заробкаў гульцоў, відаць, што ўкладзеныя грошы не абавязкова карэлююць са спартовым вынікам. Так, клуб «Нафтахімік», які не мае гульцоў у топ-150 паводле заробкаў, абганяе «Барыс», у якім гуляе самы дарагі хакеіст лігі.

Тым часам нацыянальная зборная Беларусі даўно не можа трапіць на Алімпійскія гульні і ледзь захоўвае месца ў элітным дывізіёне.

Hавiны
Федэрацыю хакею Беларусі ўзначаліў вясляр
2021.10.08 18:24

АС belsat.eu

 

Стужка навінаў