Беларусь прымае адборачны турнір юнацкага чэмпіянату Еўропы ў футболе


За апошні год з тэрыторыі Беларусі пераносяць усе значныя міжнародныя падзеі. Але Еўрапейская футбольная федэрацыя (UEFA) не рэагуе на парушэнні правоў чалавека і небяспеку для спартоўцаў. Не спыніла UEFA і чацвёртая хваля COVID-19, якая цяпер пануе ў Беларусі.

Ілюстрацыйны здымак.
Фота: VASILY FEDOSENKO / Reuters / Форум

З 16 да 22 кастрычніка Беларусь прымае адборачны турнір футбольнага юнацкага (U-17) чэмпіянату Еўропы сярод хлопцаў.

У Беларусі будзе гуляць 13-я адборачная група, у суперніках – каманды Ангельшчыны, Славаччыны і Арменіі. Гульні пройдуць на трох стадыёнах: «Барысаў-Арэна» і «Гарадскі» ў Барысаве і «Дынама» ў Менску.

Hавiны
Фонд спартовай салідарнасці сабраў доказы парушэнняў Беларускай федэрацыяй футболу палажэнняў UEFA і FIFA
2021.10.13 18:20

Пра нейкія захады бяспекі з увагі на эпідэмію каронавіруса для наведнікаў гульняў Федэрацыя футболу Беларусі нічога не кажа. Аднак цяпер па ўсёй Беларусі дзейнічае абавязковы масачны рэжым.

У фінальны турнір чэмпіянату Еўропы выйдуць дзве найлепшыя каманды групы, і пры пэўным раскладзе яшчэ чатыры зборныя, што зоймуць трэція месцы сярод камандаў іншых групаў.

Беларусь трэнуе былы абаронца нацыянальнай зборнай Беларусі, БАТЭ і «Шахцёра» Аляксандр Юрэвіч.

Hавiны
Футбольны чэмпіянат Беларусі не спыняць, нягледзячы на COVID. У «Энергетыку» захварэлі ўжо 10 гульцоў
2021.10.12 15:13

АС belsat.eu

Стужка навінаў