Ці вырашацца праблемы беларусаў з польскімі візавымі цэнтрамі? Спыталі МЗС Польшчы


Прэс-сакратар Міністэрства замежных справаў Польшчы Лукаш Ясіна паведаміў «Белсату», што беларусы па-ранейшаму змогуць атрымаць некалькі відаў польскіх візаў, але добрага рашэння ў працэсах выдачы візаў праз візавыя цэнтры яшчэ няма. 

Прэс-сакратар Міністэрства замежных справаў Польшчы Лукаш Ясіна. Варшава, Польшча. 15 верасня 2022 года. Скрыншот: Белсат

Ад 19 верасня Польшча, Літва, Латвія і Эстонія абмяжуюць уезд расейцаў з шэнгенскімі візамі. Прэс-сакратар Міністэрства замежных справаў Польшчы Лукаш Ясіна расказаў «Белсату», што Польшча перастане выдаваць расейцам амаль усе віды візаў, але ёсць выключэнні. Будуць выдаваць наступныя візы:

  • гуманітарныя візы – для тых, хто змагаецца з Уладзімірам Пуціным або за свабоду слова ці прадстаўляе грамадзянскую супольнасць Расеі;
  • візы для кіроўцаў міжнародных перавозак;
  • візы для чальцоў сем’яў тых, хто ўжо жыве ў Польшчы;
  • візы для ўладальнікаў «карты паляка» – гэта значыць, этнічных палякаў, якія маюць расейскае грамадзянства.

Грамадзяне Беларусі змогуць атрымаць ад Польшчы візы ў тых самых выпадках, а таксама візы даступныя тым беларусам, якія цяпер працуюць у Польшчы, кажа Ясіна.

Інфаграфіка
Візавае пытанне. Як свет адкрыўся для Украіны і закрываецца для Беларусі і Расеі
2022.08.15 21:23

Цяпер беларусы могуць падаваць заявы на польскія візы для працы, бізнесу і навучання, гуманітарныя візы і візы паводле «карты паляка» (па турыстычны «шэнген» трэба звяртацца да іншых краінаў). Але беларусы маюць з гэтым праблемы: наракаюць, што практычна немагчыма запісацца на падачу дакументаў, бо адзіны візавы цэнтр «VFS Global» не ў стане арганізаваць стабільнай і даступнай магчымасці рэгістрацыі. Два тыдні таму МЗС Польшчы казала, што праз два тыдні праблему развяжуць – але яна застаецца.

Ясіна папрасіў прабачэння ў беларусаў: праз дзеянні рэжыму Аляксандра Лукашэнкі праблему пакуль не ўдаецца вырашыць. У Беларусі застаецца ўсяго некалькі польскіх консулаў, у іх мала сілаў, каб апрацаваць столькі дакументаў. Польшча шукае лепшых рашэнняў і спрабуе палепшыць працу візавых цэнтраў, але абмежаваная беларускімі законамі.

Прэс-сакратар МЗС Польшчы спадзяецца, што сітуацыю змогуць змяніць у бліжэйшыя месяцы. Аб прагрэсе абяцаюць інфармаваць.

Тым часам у Еўрапарламенце прапанавалі забараніць выдаваць візы беларускім і расейскім вайскоўцам і чыноўнікам – але не ідзецца пра забарону на візы для ўсіх беларусаў або беларускіх турыстаў, таксама не абмяркоўваецца абмежаванне дыпламатычнай прысутнасці Беларусі ў Еўразвязе.

Каментар
З Лукашэнкі ўжо не смяюцца, а чакаюць вольнай Беларусі – прэс-сакратар МЗС Польшчы
2022.09.15 16:36

З верасня 2020 года да траўня 2022-га беларусам выдалі каля 650 тысяч шэнгенскіх візаў, і больш за палову, 340 тысяч візаў, выдала Польшча.

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў