Палітвязня Сцяпана Латыпава перавялі з калоніі ў турму. Ён расказваў пра катаванні, рабіў спробы самагубства


У судзе Івацэвіцкага раёну 15 верасня пакаранне Сцяпану Латыпаву змянілі на больш жорсткае: з калоніі яго пераводзяць у турму на 2 гады, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Сцяпан Латыпаў.
Фота: Сцяпан Латыпаў / vk.com

На паседжанні акрамя суддзі, пракуроркі і супрацоўніка папраўчай калоніі прысутнічаў і прадстаўнік Івацэвіцкага райвыканкаму ў якасці назіральніка. Пры гэтым суд заслухоўваў ягонае меркаванне ў кожным пытанні. Сцяпан Латыпаў адразу хадайнічаў, каб на працэсе ў якасці сведак выступілі начальнік прамысловай зоны і намеснік начальніка калоніі Свірыд, але суд у гэтым адмовіў.

Вядома, што адміністрацыя калоніі патрабавала, каб Сцяпана перавялі ў турму на 3 гады, але суддзя Аляксандр Кірыловіч пастанавіў перавесці яго на турэмны рэжым тэрмінам на 2 гады. Неўзабаве палітвязня этапуюць у турму.

Жыхара плошчы Пераменаў Сцяпана Латыпава затрымалі 15 верасня 2020 года ў двары, калі ён прасіў сілавікоў у масках назвацца. У гэты час у Беларусі трывалі пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў, сілавікі часта дзеялі без апазнавальных знакаў або як «людзі ў цывільным».

Яго вінавацілі ў арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, супраціве міліцыянтам і махлярстве ў асабліва буйным памеры. 16 жніўня 2021 года Сцяпану Латыпаву прысудзілі 8,5 года калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і аштрафавалі на 300 базавых велічыняў. На судзе ён парэзаў сабе горла.

За 5 месяцаў у калоніі палітвязня змяшчалі ў ШІЗА агулам на 49 дзён. У сярэдзіне траўня Сцяпана перавялі ў памяшканне камернага тыпу на 5 месяцаў. У ліпені на знак пратэсту супраць дзеянняў адміністрацыі папраўчай калоніі № 22 ён глытаў лязо і рэзаў вену на руцэ.

Артыкулы
Чаму за кратамі рэжуць вены і глытаюць лыжкі? Тлумачыць былы вязень, які рабіў так шматкроць
2021.06.05 18:23

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў