Картэж Уладзіміра Зяленскага трапіў у аварыю


Картэж прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага трапіў у дарожна-транспартнае здарэнне ў Кіеве, паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Украіны Сяргей Нікіфараў у Facebook.

Сяргей Нікіфараў удакладніў, што ў аварыю трапілі аўтамабіль з прэзідэнтам, машыны суправаджэння ды іншы аўтамабіль.

«Медыкі, якія суправаджалі кіраўніка дзяржавы, аказалі кіроўцу аўтамабіля экстраную дапамогу і перадалі яго хуткай дапамозе. Прэзідэнта агледзеў доктар, сур’ёзных пашкоджанняў не выяўлена», – напісаў Сяргей Нікіфараў.

Праваахоўныя органы высвятляюць акалічнасці здарэння, дадаў прэс-сакратар прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

Аналітыка
Ці працягваецца ўкраінскае контрнаступленне і чаго чакаць далей?
2022.09.14 20:21

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў