Журналісту Андрэю Аляксандраву працягнулі тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на два месяцы


Andrej Alaksandrau, zdj.: spring96.org
Андрэй Аляксандраў.
Фота: Вольга Хвоін/БАЖ

За кратамі ў СІЗА медыяменеджар і журналіст прабудзе да 12 лістапада. Пра гэта ён напісаў у лісце сябрам, паведамляе партал naviny.by.

Андрэя Аляксандрава затрымалі 12 студзеня 2021 года супрацоўнікі МУС разам з Ірынаю Злобінаю. 15 студзеня стала вядома, што іх падазраюць у фінансаванні пратэставай дзейнасці. Абаіх затрыманых змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна. Адтуль Аляксандрава перавялі ў СІЗА № 1.

Hавiны
Журналіста Андрэя Аляксандрава і ягоную сяброўку паставілі на ўлік як «схільных да экстрэмізму»
2021.03.31 11:17

30 чэрвеня Аляксандраву выставілі новае абвінавачанне – «Здрада дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК), а ў пачатку верасня Следчы камітэт паведаміў, што журналіста разам з кіраўнікамі БелаПАНу падазраюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, што пацягнула за сабою прычыненне шкоды ў буйным памеры (ч. 2 арт. 243 КК).

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў