Валавы вонкавы доўг Беларусі вырас да $ 42,27 млрд


Валавы вонкавы доўг Беларусі вырас да 42,27 млрд долараў ЗША. Такія звесткі па стане на 1 ліпеня прыводзіць Нацыянальны банк Беларусі.

Валавы вонкавы доўг нашай краіны за апошні квартал вырас на 1,22 млрд долараў і на 1 ліпеня склад 42,27 млрд долараў ЗША. Дзяржаўны вонкавы доўг вырас да 18,46 млрд долараў.

Пяць год таму валавы вонкавы доўг нашай краіны складаў 38, 21 млрд долараў, а дзяржаўныя пазыкі – 13,605 млрд. За гэты час рост склаў адпаведна 4,06 і 5,46 млрд долараў ЗША.

Аналітыка
Як эканамічныя праблемы развязваюцца ўладамі і якія насамрэч прычыны крызісу ў эканоміцы краіны
2021.03.20 01:30

СК belsat.eu

Стужка навінаў