Украінскі ўніверсітэт будзе рыхтаваць прафесійных «цік-токераў»


Украінскі Універсітэт культуры стварыў факультэт «Tik-Tok». Модны праект з’яўляецца першым не толькі ва Украіне, але і ва ўсім свеце, піша прэсавая служба гэтай ВНУ.

Прэзентацыя «Tik-Tok» факультэту.
Фота: kuk.edu.ua

Універсітэт культуры ў Кіеве запусціў модны праект – факультэт «Tik-Tok».Прэзентацыю гэтага праекту зладзіў ідэйны натхняльнік, вядомы ўкраінскі «цік-токер» Міхайла Паплаўскі.

Блогер лічыць, што моладзь павінная быць у трэндзе і ствараць свой зорны шлях праз сацыяльныя сеткі.

«Мая місія – украінізаваць «Tik-Tok», кіраваць творчымі, амбітнымі і перспектыўнымі маладымі людзьмі, якія будуць ствараць найноўшую гісторыю краіны. Украінцаў трэба ведаць ва ўсім свеце. Украіне ёсць чым здзівіць свет. Мы пачынаем выкладаць «з нуля» і пасля заканчэння можна атрымаць дыплом. Універсітэт культуры – гэта брэнд, які павінен заваяваць сусветную інфармацыйную прастору», – падкрэсліў Міхайла Паплаўскі.

Прэзентацыя «Tik-Tok» факультэту.
Фота: kuk.edu.ua

Навучанне на факультэце будзе бясплатным для ўсіх зацікаўленых студэнтаў.

Аб’ектыў
Культура засталася без этналогіі і фальклору
2021.09.03 23:21

СК belsat.eu

Стужка навінаў