Палітвязню выставілі рахунак за «блакаванне дарог»


Суддзя Фрунзенскага суда Інэса Курко задаволіла грамадзянскую позву «Менсктрансе» да палітвязня Дзмітрыя Кубарава. У выніку 25-гадовы палітычны зняволены павінен выплаціць сталічнаму прадпрыемству за блакаванне дарог падчас пратэстаў у Менску больш за 45 тысячаў рублёў, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Дзмітрыя Кубарава асудзілі да сямі гадоў калоніі паводле ч. 1 арт. 293 КК («Арганізацыя масавых беспарадкаў»). Акрамя гэтага «Менсктранс» накіраваў грамадзянскую позву з патрабаваннем спагнаць з палітвязня 69 273 рублёў і 58 капеек, але пасля пераліку суму скарацілі да 45 181 рублёў і 42 капеек, а астатнія 24 092,16 рублёў вылучылі ў асобныя вытворчасці судоў Заводскага і Савецкага раёнаў, бо гэта апынуліся страты прадпрыемства за 9 і 10 жніўня.

Суддзя Інэса Курко прыняла рашэнне спагнаць з палітвязня Дзмітрыя Кубарава на карысць «Менсктранс» у памеры 45 181 рублёў 42 капейкі. Разам з тым Кубараў мусіць выплаціць дзяржпошліну ў памеры 2 259,07 рублёў. Паводле праваабаронцаў, гэта першае рашэнне суда пра спагнанне кампенсавання за «блакаванне дарог» падчас акцыяў пратэсту ў 2020 годзе.

Hавiны
Палітвязня Дзмітрыя Кубарава асудзілі на 7 гадоў узмоцненага рэжыму
2021.03.24 17:02

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў