Падчас вучэнняў на мяжы з Беларуссю СБУ выявіла схаваную зброю


Падчас антытэрарыстычных вучэнняў у Ровенскай вобласці працаўнікі СБУ выявілі схованку зброі і выбуховых рэчываў. Арсенал знаходзіўся ў лесе каля вёскі Бутава, літаральна каля мяжы з Беларуссю.

Арсенал зброі выявілі падчас аднаго з этапаў вучэнняў СБУ, а менавіта падчас выпрабаванняў памежнай паласы дзяржаўнай мяжы Украіны. У схованцы былі рэактыўныя гранаты, выбухоўка, патроны для аўтамата Калашнікава.

Боепрыпасы працаўнікі СБУ накіравалі на выбухова-тэхнічную экспертызу.

Арсенал зброі ў схованцы.
Фота: ssu.gov.ua

Следчыя распачалі крымінальную справа паводле ч. 1 арт. 263 («Перанос, захоўванне, набыццё, перадача або збыт агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў або выбуховых прыстасаванняў без дазволу, прадугледжанага законам») Крымінальнага кодэксу Украіны.

Hавiны
Паўночная Карэя выпусціла балістычныя ракеты ў бок Японскага мора насуперак забароне ААН
2021.09.15 13:06

СК belsat.eu

Стужка навінаў