Супраць гарадзенскага блогера Vadimati рыхтуюць некалькі крымінальных справаў


14 верасня Telegram-канал, набліжаны да сілавых структураў, паведаміў, што на блогера завялі крымінальную справу, піша Hrodna.life. Стрыечная сястра гарадзенца Вадзіма Ермашука кажа, што брата могуць абвінаваціць і за выказванні на мітынгу ў жніўні 2020 года, а ягоны профіль у Instagram прызнаць экстрэмісцкім.

Гарадзенскі блогер Вадзім Ермашук (Vadimati).
Фота: ermashukvadimati / Instagram

Нагодаю для крымінальнай справы сталі «каментары ў Instagram з абразаю прэзідэнта», было напісана ў Telegram-канале.

Вадзім адбывае адміністратыўны арышт у Шчучыне.

Вадзім Ермашук – гарадзенскі Instagram-блогер і прадавец на рынку «Карона». 29 кастрычніка яму споўніцца 37 гадоў. Актыўна рэкламаваў мясцовы бізнес. Пасля выбараў 2020 года выказваўся супраць гвалту, наведваў суды ў справах палітычных вязняў. Называе сябе народным дэпутатам і здымае ў гэтым вобразе відэа.

Блогера затрымалі 16 жніўня, а 19-га ў Шчучыне яму прысудзілі 25 дзён арышту паводле артыкулу 24.23 КаАП – нібыта за заклікі прыехаць на спартовую масавую імпрэзу – на скейт-пляцоўку ў Шчучыне. 9 верасня яго асудзілі яшчэ на 15 содняў. Нагодаю для новага пратаколу стала нібыта тэлефанаванне Вадзіма 13 жніўня ў службу 115 і нецэнзурныя выказванні наконт ЖКГ і гарвыканкаму.

Hавiны
Гарадзенскаму блогеру, якому прысудзілі 25 содняў арышту, дадалі яшчэ 15 содняў па новым артыкуле
2021.09.09 20:29

Блізкія рыхтуюцца да таго, што на Вадзіма завядуць крымінальную справу, а больш імаверна, што і не адну, распавяла стрыечная сястра блогера Наталля. Ермашука не хочуць адпускаць, будуць заводзіць усё новыя справы, каб пасадзіць у турму, мяркуе яна.

Hавiны
Да сястры арыштаванага блогера Vadimati прыйшлі з ператрусам праз крымінальную справу
2021.08.19 16:22

«Я чула, што хочуць завесці справу за абразу прэзідэнта, прызнаць Instagram экстрэмісцкім. Яшчэ 14 жніўня, калі людзі прыйшлі на плошчу і выйшлі прадстаўнікі гарвыканкаму, быў мікрафон, і Вадзім нешта казаў. Што ён казаў, я не ведаю, але нібыта праз гэта яго хочуць абвінаваціць за заклікі, як Калеснікаву», – кажа Наталля.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў