Мэр Вільні прапанаваў ураду тэрмінова ўвесці санкцыі супраць усёй прадукцыі «Беларуськалію»


Санкцыі мусяць датычаць усёй прадукцыі «Беларуськалію», у тым ліку дарожнай солі, якую цяпер набываюць на ўмовах тэндару на самы нізкі кошт, лічыць мэр Вільні Рэмігіюс Шымашус, піша партал respublika.lt.

Цяперашнія санкцыі супраць Беларусі не ахопліваюць прадуктаў хларыду натрыю, гаворыцца ў паведамленні Віленскага самакіравання. У гэтых умовах Вільня, згодна з Законам аб публічных закупках і тэндарах на самы нізкі кошт, вымушаная набываць соль у вытворцаў, блізкіх да рэжыму Лукашэнкі.

Аб’ектыў
«Чырвонае золата» Лукашэнкі
2021.08.27 23:37

Рэч у тым, што адзін з дастаўцаў, які амаль заўсёды выйграе тэндар, – «Lit Salt Trade», які набывае соль у «Беларуськалію».

Дамову на пастаўкі дарожнай солі праз «Lit Salt Trade» падпісалі да кастрычніка 2022 года. Да канца тэрміну дзеяння кантракту было б набыта яшчэ каля 20 тысячаў тон солі на суму каля 1,6 мільёна еўраў.

Hавiны
Літва спыніць транзіт беларускага калію са снежня
2021.08.12 10:59

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў