Лукашэнка пашырыў бязвізавы ўезд у Беларусь замежнікаў


Яшчэ 14 верасня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які змяняе дакумент «Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзянаў». 15 верасня гэты ўказ апублікавалі на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Бязвізавы ўезд для замежнікаў у Беларусь пашырыўся. Раней замежныя грамадзяне маглі наведваць нашую краіну на 30 дзён без візы толькі праз Нацыянальны аэрапорт у Менску. Цяпер спіс аэрапортаў, праз якія можна патрапіць у Беларусь, пашырыўся. Перакрочваць дзяржаўную мяжу паводле безвізу можна праз аэрапорты ў Берасці, Віцебску, Гомлі, Горадні і Магілёве.

Цалкам тэксту ўказу няма. Але на прававым партале пазначаецца, што Лукашэнка сваім указам таксама ўстанавіў і спіс дзяржаваў, грамадзяне якіх могуць бязвізава наведваць Беларусь. Якія гэта краіны – не пазначаецца.

Пасля інцыдэнту з самалётам «Ryanair» краіны Еўразвязу ўвялі забарону на пералёт самалётаў «Белавіі»ў іх паветранай прасторы. Авіяборты заходніх кампаніяў таксама аблётваюць паветраную прастору Беларусі і не прызямляюцца ў нашай краіне.

Hавiны
З «Белавіі» за паўгода звольнілі 38 спецыялістаў авіяцыйна-тэхнічнай базы
2021.09.06 15:36

СК belsat.eu

Стужка навінаў