У Мінздароўя заявілі, што расце колькасць хворых на каронавірус


Міністэрства здароўя Беларусі адзначае, што расце колькасць хворых на каронавірус, у тым ліку з новым штамам «ніндзя-о-мікрон», заявіла начальніца аддзелу гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан у эфіры СТВ.

Іна Карабан.
Фота: ctv.by

«Вядома, мы цяпер адзначаем невялікае павелічэнне колькасці хворых. Мы бачым, што ўжо паціху выпадкі пачынаюць прырастаць – і сітуацыя ў краінах вакол нас гэта паказвае. Каронавірус робіцца бліжэйшым да сезоннага. Чакаем, як і грыпу, але хіба што ён будзе крыху раней за грып», – заявіла Карабан.

Нядаўна выяўлены ў Беларусі варыянт штаму о-мікрон – «ніндзя», што атрымаў назву праз хуткасць распаўсюду, не прыводзіць да надта цяжкіх захворванняў. «Працякае ён гэтак жа, як і іншыя штамы о-мікрону – у больш лёгкай форме. «Ніндзя» цяпер распаўсюджваецца пераважна ў ЗША і Еўропе, і, з наяўных дадзеных, мае лёгкую і сярэднюю ступені цяжкасці», – заявіла прадстаўніца Міністэрства аховы здароўя.

Са словаў Карабан, тыя прышчэпкі, што цяпер ёсць ад каронавіруса, эфектыўныя і супраць штаму «ніндзя». Таму рэкамендуецца і цяпер праводзіць бустарную вакцынацыю, каб перадухіліць развіццё цяжкіх ускладненняў пасля захворвання.

Інтэрв’ю
Доктар Мартаў пра новую хвалю COVID-19, медыкаў на вайне і смерць Пуціна
2022.07.13 12:58

Для дзяцей малодшых узростаў Карабан дапусціла выкарыстанне новага кубінскага прэпарату:

«На сённяшні момант у нас тыя вакцыны, якімі мы вакцынавалі з мінулага года, то бок гэта «Спутнік» («Спутнік V» – першы і другі кампаненты, «Спутнік Лайт») і кітайская вакцына вытворчасці «Sinopharm». Міністэрства аховы здароўя прапрацоўвае некаторыя пытанні наконт новых вакцынаў. Калі будзе запыт на вакцынацыю дзяцей малодшага ўзросту, то, магчыма, мы разгледзім вакцыну кубінскай вытворчасці, нядаўна ў нас зарэгістраваную, – «Soberana Plus».

Таксама яна заявіла, што вакцына закупляецца ўвесь час і ёсць у сталым доступе.

Hавiны
У Беларусі зарэгістравалі кубінскую вакцыну ад COVID-19. Ці варта яе калоць?
2022.07.27 18:17

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў