У Менску адкрылі 27 дадатковых пунктаў вакцынацыі ад COVID-19


З пачатку жніўня ў Менску запрацавалі 27 дадатковых пунктаў вакцынацыі супраць каронавіруснай інфекцыі. Яны месцяцца па-за ўстановамі аховы здароўя. Пра гэта паведаміла галоўная адмыслоўца аддзелу першаснай медычнай дапамогі камітэту аховы здароўя Менгарвыканкаму Ірына Талкачова.

Вакцынацыя ад каронавіруса. Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Delfi.lt

Пункты вакцынацыі можна знайсці ў наступных месцах: ГЦ «Карона» на вул. Дзянісаўскай (Ленінскі раён), ГЦ «Тытан» (Маскоўскі раён), ГЦ «Максімус» (Фрунзенскі раён), ГЦ «Дана Мол» (Першамайскі раён), ГЦ «Момо» (Заводскі раён), на станцыі метро «Кавальская Слабада».

З вакцынаў у наяўнасці «Спутник V», «Спутник Лайт» і кітайская вакцына «Sinopharm». Прышчапляюць толькі дарослых – ад 18 гадоў. З сабою трэба мець пашпарт.

Hавiны
У Мінздароўя заявілі, што расце колькасць хворых на каронавірус
2022.08.15 11:06

Няпоўнагадовым прышчэпкі ў Беларусі робяць толькі ва ўстановах аховы здароўя.

Паводле намесніка міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Аляксандра Тарасенкі, з верасня чакаецца рост захваральнасці на COVID-19, таму лекары заклікаюць зрабіць прышчэпку ўжо цяпер, а калі прышчапляліся раней, то прайсці бустарную вакцынацыю. Для «бустару» ў Беларусі прапаноўваюць вакцыны «Спутник Лайт» і «Спутник V» (адна доза).

Hавiны
«Белыя халаты»: У Беларусь прыйшла новая хваля каронавіруса
2022.08.11 15:36

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў