У лісічках і чарніцах з Гомельскай вобласці выявілі высокі ўзровень радыенуклідаў


У чарніцах і лісічках з 11 раёнаў Гомельскай вобласці выявілі высокі ўзровень радыяцыі – перавышана колькасць цэзію-137 у некалькі разоў. Пра гэта паведамляе «Правда Гомель» са спасылкай на абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: belarus.kp.ru

У ліпені было даследавана 250 проб прадуктаў з прыватнага сектара на ўтрыманне цэзію-137. Спецыялісты цэнтру зафіксавалі перавышэнне нормы: яго знайшлі ў 26 пробах чарніцы і варэнні з яе і 8 пробах свежых лісічак.

Высокі ўзровень радыяцыі быў зарэгістраваны ў Брагінскім, Буда-Кашалёўскім, Веткаўскім, Лельчыцкім, Лоеўскім, Мазырскім, Нараўлянскім, Рэчыцкім, Рагачоўскім і Чачэрскім раёнах. Пры гэтым у некаторых пробах узровень радыенуклідаў шматразова перавышаў норму: напрыклад, у Кармянскім раёне ўтрыманне цэзію-137 вышэйшае за дапушчальны ўзровень больш як у 17 разоў.

Таксама паведамляецца, што ў пробах прадуктаў і вады з дзяржаўнага сектара ўзровень цэзію-137 і стронцыю-90 апынуўся ў норме.

Спецыялісты цэнтру нагадваюць, што перад ужываннем у ежу трэба праверыць сабраныя грыбы і ягады на радыяцыю. Лабараторныя даследаванні для насельніцтва бясплатна праводзяць тэрытарыяльныя цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.

Hавiны
У Мінздароўя заявілі, што расце колькасць хворых на каронавірус
2022.08.15 11:06

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў