Расейскія самалёты пачнуць лётаць без другога пілота дзеля эканоміі


Дзеля зніжэння выдаткаў замест другога пілота кіраваць самалётам будзе штучны інтэлект. Новыя правілы закрануць як грузавы, так і пасажырскі паветраны транспарт.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.

Мінпрамгандлю ўжо абвесціла конкурс на 2,9 млрд расейскіх рублёў (гэта больш за 47 млн долараў ЗША) для стварэння гэтай тэхналогіі – чакаць яе варта не раней за 2024 год, а паляціць першы самалёт з віртуальным пілотам не раней за 2030 год.

Як паведамляюць у ведамстве, віртуальны пілот дазволіць знізіць кошт эксплуатацыі самалётаў. Пры гэтым адзінага пілота давядзецца засцерагчы ад дадатковай нагрузкі. Для гэтага неабходна мадэрнізаваць кабіну экіпажу, распрацаваць тэхнічнае аблічча «віртуальнага другога пілота» і інтэграваць тэхналогію ў сістэму кіравання паветраным рухам.

Аднак міжнародныя правілы бяспекі забараняюць кіраванне самалётам у адзіночку – у кабіне заўсёды мусяць быць мінімум дзве асобы. Правіла ўвялі пасля таго, як адзін з пілотаў кампаніі «Germanwings» у 2015 годзе скарыстаўся тым, што другі пілот выйшаў з кабіны, і замкнуў дзверы ды разбіў самалёт аб гару. Усе 150 чалавек, якія былі на борце, загінулі.

Аднак трэба адзначыць, што нават адна з самых буйных і тэхналагічна развітых кампаніяў «Tesla» пакуль не можа цалкам наладзіць аўтапілот легкавога аўтамабіля.

Аналітыка
«Ёсць куды скачвацца». Ці выльюцца канфлікты вакол Косава, Тайваню і Украіны ў трэцюю сусветную
2022.08.15 11:10

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў