Памёр мастак Дзмітрый Урубель, аўтар графіці «Братэрскі пацалунак» у Берліне


Расейскі і нямецкі мастак Дзмітрый Урубель памёр 14 жніўня ў Берліне ва ўзросце 62 гадоў. Апошнія два месяцы ён хварэў на каронавірус. Пра ягоную смерць паведаміла журналістка Ксенія Ларына.

Мастак Зміцер Урубель з графіці «Братэрскі пацалунак».
Фота: Vrubel Dmitry/Facebook

Дзмітрый Урубель апошнія два месяцы хварэў на каронавірус, хвароба працякала цяжка, са шпіталізацыяй. 17 ліпеня ягоная жонка, мастачка Вікторыя Цімафеева, напісала ў Facebook, што мужа ўвялі ў штучную кому.

Дзмітрый Урубель вядомы ва ўсім свеце як аўтар графіці на Берлінскай сцяне «Братэрскі пацалунак», ці «Госпадзе! Дапамажы мне выжыць сярод гэтага смяротнага кахання!» з выяваю пацалунку кіраўніка прэзідыума Вярхоўнага савету СССР Леаніда Брэжнева і лідара ГДР Эрыха Гонэкера.

Ён намаляваў графіці ў 1990 годзе на рэштках Берлінскай сцяны. У 2009 годзе графіці змылі з фрагменту Берлінскай сцяны, пасля чаго Урубель аднавіў сваю працу.

З 2010 года мастак жыў у Берліне. Апошнія гады ён займаўся віртуальнымі выставамі.

Hавiны
Ва Украіне маці загінулага беларускага ваяра атрымала медаль сына
2022.08.14 19:31

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў