Насельніцтва Зямлі перавысіла 8 мільярдаў чалавек


Колькасць людзей на Зямлі 14 жніўня перавысіла 8 мільярдаў чалавек і працягвае расці. Толькі ў Кітаі і Індыі пражывае каля 36% насельніцтва свету. Пра гэта сведчаць дадзеныя статыстычнага сэрвісу «Countrymeters».

З пачатку года на планеце нарадзілася 99 мільёнаў чалавек, толькі 14 жніўня нарадзілася каля паўмільёна дзяцей. Пры гэтым з пачатку года памерла 38,5 млн чалавек.

Больш за ўсё людзей жыве ў такіх краінах: Кітай (1,456 млрд), Індыя (1,419 млрд), ЗША (336 млн), Інданезія (281 млн), Пакістан (231 млн), Нігерыя (218 млн), Бразілія (216 млн), Бангладэш. (169 млн), Расея (146 млн) і Мексіка (132 млн).

У 2023 годзе чакаецца, што Індыя зойме першае месца ў гэтым рэйтынгу.

Скрыншот: countrymeters.info

Мужчын на Зямлі на 1% больш, чым жанчын – 50, 5% (4,041 млрд) супраць 49, 5% (3,968 млрд) адпаведна.

Раней у Арганізацыі Аб’яднаных Нацый прагназавалі, што насельніцтва Зямлі дасягне адзнакі 8 млрд чалавек толькі 15 лістапада 2022 года. У справаздачы ААН таксама прагназуе, што насельніцтва Зямлі дасягне піка да канца стагоддзя – 2086 года і складзе крыху больш за 10,4 млрд чалавек. Аднак чакаецца, што рост насельніцтва Кітая значна запаволіцца і, як чакаецца, пачне скарачацца да 2025 года.

У пяцёрку найбольш распаўсюджаных прычын смерці ў свеце ўвайшлі: ішэмічная хвароба сэрца, інсульт, інфікаванне ніжніх дыхальных шляхоў, хранічнае абструктыўнае захворванне лёгкіх і рак трахеі, бронх, лёгкіх.

Hавiны
Ад пажару на нафтасховішчы на Кубе да павадку ў Паўднёвай Карэі. Падзеі свету ў фотаздымках
2022.08.14 16:58

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў