Кадравыя перастаноўкі ў абароннай галіне: Лукашэнка звольніў двух генералаў


15 жніўня Лукашэнка падпісаў указы аб звальненнях і прызначэннях у вайсковым блоку і абароннай галіне Беларусі, паведамляе ягоная прэс-служба.

Даведка
Генерал-маёр Генадзь Казлоўскі. Крыніца: міністэрства абароны Беларусі

Генерал-маёр Генадзь Казлоўскі вызвалены ад пасады начальніка ракетных войскаў і артылерыі Узброеных сілаў – начальніка ўпраўлення ракетных войскаў і артылерыі Генеральнага штабу і звольнены з вайсковай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння вайсковай формы, вопраткі і знакаў адрознення. На ягонае месца прызначаны палкоўнік Руслан Чэхаў.

Звольнены ў запас з вайсковай службы і вызвалены ад пасады першага намесніка старшыні Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэту генерал-маёр Ігар Дземідзенка.

Палкоўнік Сяргей Фралоў прызначаны начальнікам Галоўнага штабу – першым намеснікам камандуючага Вайскова-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных сілаў.

Адметна, што на мінулым тыдні на вайсковым аэрадроме «Зябраўка» адбылася пазаштатная сітуацыя. У Міністэрстве абароны Беларусі заявілі, што «10 жніўня каля 23:00 падчас кантрольнага прабегу адной з адзінак тэхнікі пасля праведзенай замены рухавіка адбылося яе ўзгаранне». Пацярпелых няма.

Hавiны
Крыніцы: У Зябраўцы быў знішчаны расейскі радар
2022.08.11 14:57

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў