«Талібан» перамог: баевікі атачылі Кабул, урад Афганістана рыхтуецца да перадачы ўлады

Баевікі радыкальнага ісламісцкага руху «Талібан» заявілі, што цалкам кантралююць тэрыторыю Афганістана.

Сталіца Афганістана Кабул аточаная, баевікі фактычна не сустрэлі супраціву на подступах да гораду.

Прадстаўнікі «Талібану» заявілі, што не збіраюцца штурмаваць Кабул і хочуць мірнай перадачы ўлады, паведамляе BBC.

Паводле тэлеканалу Al Arabiya, дэлегацыя «Талібану» вядзе цяпер перамовы ў прэзідэнцкім палацы ў Кабуле. Перадача ўлады можа адбыцца ўжо 15 жніўня. Чакаецца, што ўлада пяройдзе да часовага ўраду на чале з талібамі.

Мірныя жыхары бягуць з гораду. Доўгія чэргі з машын стаяць на выездзе з Кабулу.

Раней стала вядома, што талібы цяпер кантралююць усе памежныя пункты ў краіне. Пакінуць яе пакуль застаецца магчымым праз аэрапорт Кабулу – баевікі паабяцалі, што не будуць спыняць яго працу. Замежнікі могуць або пакінуць краіну, або зарэгістравацца ў талібаў.

ЗША паскорылі эвакуацыю сваіх дыпламатаў.

Афганістан: як краіна на 40 год звалілася ў прорву грамадзянскай вайны

ІІ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны