П’яны жыхар Лунінца ледзь не забіў дзіця. Яму далі менш, чым за надпіс на асфальце


Машына хуткай медыцынскай дапамогі. Менск, Беларусь. 25 ліпеня 2021.
Фота: АК / Белсат

У Лунінцы п’яны мужчына выкінуў з акна дзіця сваёй прыяцелькі. За гэта яму далі два гады «хіміі» і штраф, паведамляе «Вечерний Брест».

Інцыдэнт здарыўся ў траўні, калі жыхарка Лунінца папрасіла 44-гадовага знаёмага дагледзець ейнага чатырохгадовга сына. Яна прывезла дзіця да мужчыны дадому, той быў пʼяны. Калі маці зʼехала, мужчына не змог супакоіць хлопчыка і проста выкінуў яго з балкона другога паверха. Дзіцяці знайшлі пад вокнамі суседзі, якія выклікалі хуткую і міліцыю. Маляня выжыла.

Суд прызнаў мужчыну вінаватым паводле ч. 2 арт. 149 (наўмыснае прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання), яму далі два гады «хіміі» і штраф.

Абноўлена
За надпіс «Не забудзем» трох менчукоў асудзілі да «хіміі» ды калоніі строгага рэжыму
2020.12.08 16:27

Адзначым, што «палітычным» у Беларусі даюць нашмат большыя тэрміны і за меншае. За надпіс каля станцыі метро «Пушкінская» «Не забудзем не даруем», акурат на месцы забойства Аляксандра Тарайкоўскага, Максіму Паўлюшчыку прысудзілі 2 гады калоніі агульнага рэжыму. А Уладзіславу Гулісу за аналагічнае «злачынства» далі 2 гады калоніі строгага рэжыму.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў