За содні латвійскія памежнікі не прапусцілі ў краіну 88 мігрантаў

Працаўнікі Дзяржаўнай памежнай службы Латвіі перадухілілі незаконнае пранікненне 88 мігрантаў праз мяжу з Беларуссю.

Як паведамляе ведамства, з 10 жніўня памежнікі перадухілілі пранікненне на тэрыторыю Латвіі 333 нелегальных мігрантаў.

У мінулыя содні затрыманых за незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Латвіі не было. Алег агулам сёлета латвійскія памежнікі затрымалі 353 грамадзяніна трэціх краінаў, якія незаконна перайшлі дзяржаўную мяжу краіны, выкарыстаўшы тэрыторыю Беларусі.

  • Прэзідэнт Латвіі Эгілс Лэвітс заявіў 13 жніўня, што мігранты з трэціх краінаў, якія незаконна перайшлі мяжу Латвіі з боку Беларусі, могуць прасіць прытулку ў Беларусі. Ён заявіў, што сітуацыя на мяжы з Беларуссю – гэта гібрыдная вайна супраць Латвіі і Еўразвязу, на якую трэба цвёрда рэагаваць.
  • У Латвіі следам за Літвой вырашылі не прымаць мігрантаў з трэціх краінаў, якія перайшлі беларуска-латвійскую мяжу, а вяртаць іх у Беларусь.

Даследчыкі з Нямеччыны і Расеі пацвердзілі, што за пастаўкамі мігрантаў стаяць улады Беларусі

ІІ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны