Камандуючы ВПС і СПА Ігар Голуб пахваліўся перамогай над шарыкамі з БЧБ-сцягам


Камандуючы ВПС і войскаў СПА генерал-маёр Ігар Голуб у эфіры тэлеканалу СТВ распавёў, што асабіста назіраў за тым, як спынілі шарыкі з бел-чырвона-белым сцягам на мяжы з Літвой 23 жніўня 2020 года.

Паводле генерал-маёра, за перыяд з 9 жніўня 2020 года ў паветранай прасторы Беларусі «было каля трох рэальных правакацыяў, якія нам удалося перадухіліць». Адной з такіх правакацыяў Голуб лічыць запуск БЧБ-шарыкаў на мяжы з Літвой:

«Гэта была першая спланаваная акцыя, мы яе выдатна бачылі, як яна плануецца, збіраецца выконвацца, як сітуацыя адбывалася ў паветры»

«Я ў гэты час знаходзіўся на цэнтральным камандным пункце і назіраў гэтую абстаноўку ў паветры. Шарыкі – гэта быў ужо акт адчаю таго, што яны не змаглі зрабіць тое, што яны планавалі зрабіць. Таму запусцілі гэты, гэта маё меркаванне, фашысцкі сцяг бчбшный, запусцілі на гэтых шарах. Правакацыі з выкарыстаннем такіх шароў і сцягоў актыўна праводзяцца за гэты год у многіх рэгіёнах, не толькі Рэспублікі Беларусь. Праціўнікі шукаюць дзіркі», – дадаў ён.

Нагадаем, 23 жніўня 2020 года Мінабароны заявіла пра спробу парушэння паветранай прасторы Беларусі: з тэрыторыі Літвы запусцілі зонд з васьмі паветраных шарыкаў з «антыдзяржаўнай сімволікай», а верталёт Мі-24 іх спыніў.

Аднак у Літве не пагадзіліся з версіяў Мінабароны і заявілі, што гэта беларускі верталёт парушыў літоўскую паветраную прастору. МЗС Літвы ўручыў амбасадару Беларусі ноту пратэсту.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў