Вынікі пошуку для:

Філосафа Мацкевіча перавялі на «Валадарку»

Уладзімір Мацкевіч. Фота: ТК / Белсат

Палітзняволенага філосафа Уладзіміра Мацкевіча перавялі ў СІЗА на вуліцы Валадарскага ў Менску. Пра гэта ў Facebook паведаміў палітолаг Андрэй Ягораў.

«Уладзіміра Мацкевіча перавялі на Валадарку. Гэта значыць арышт. Абвінавачванне павінны выставіць цягам 10 содняў. Пакуль ён падазраваны паводле ч. 1 арт. 342. («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак»)», – адзначыў Ягораў.

Метадолаг і філосаф Уладзімір Мацкевіч быў затрыманы 4 жніўня. Удома ў яго таксама прайшоў ператрус, які ладзіў КДБ.

Адначасова былі затрыманыя ягоныя паплечнікі – сацыёлаг Таццяна Вадалажская і былы кіраўнік «EuroBelarus» Улад Вялічка.

Сацыёлаг Таццяна Вадалажская выйшла на свабоду пасля 10 содняў затрымання ў межах крымінальнай справы

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны