Аляксандр Шатроў спрабуе вывесці свае актывы з-пад санкцыяў ЕЗ


Заснавальнік IT-кампаніі «Synesis» Аляксандр Шатроў, які ў чэрвені трапіў пад санкцыі ЕЗ, выйшаў са складу ўласнікаў кампаніі «Стыгма Софт». Пра гэта паведамляе «Еўрарадыё».

Браты Шатровы і іх кампаньён Мікалай Пціцын выйшлі са спіску ўласнікаў кампаніі «Стыгма Софт» (раней яна мела назву «Сінэзіс Стыгма») 9 жніўня. Цяпер 100% фірмы належыць кампаніі «Белнафтагаз», якую кантралюе Аляксей Алексін. Самога Алексіна ў чэрвені ўключылі ў санкцыйны спіс Еўразвязу, аднак «Белнафтагаз» тады пад абмежаванні не трапіў – гэты актыў ён яшчэ зімой перапісаў на сваіх сыноў (Віталя і Дзмітрыя). Праўда, 9 жніўня «Белнафтагаз» (як і асабіста Алексін) быў уключаны ў санкцыйны спіс ЗША.

«Стыгма Софт» – супольны праектам «Сінэзіс» і Алексіна. Кампанія займаецца маніторынгам транзітных перавозак грузаў па Беларусі.

Аналітыка
Дамоклаў меч «іранскага фармату». Што трэба ведаць пра новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі
2021.08.11 09:00
  • Аляксандр Шатроў – кіраўнік IT-кампаніі «Synesis», якая займаецца распрацоўваннем і дыстрыбуцыяй сістэмаў відэаназірання і аналітыкі. Створаная «Synesis» платформа для маніторынгу грамадскай бяспекі «Kipod» стала важным інструментам спецслужбаў для ідэнтыфікацыі і пераследу пратэстоўцаў падчас падзеяў 2020 года. Праз гэта «Synesis» яшчэ ў 2020 годзе трапіў пад санкцыі Еўразвязу. Сам Шатроў аспрэчваў усе абвінавачванні і нават падаў пазоў у суд ЕЗ, каб санкцыі былі ануляваныя.
Расследaванні
Як гаманцы Лукашэнкі ўцякаюць ад санкцый
2021.04.06 12:47

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў