У Ельск прыбыў эшалон з 15 баявымі машынамі пяхоты – на бартах чырвоныя квадраты


У горад Ельск Гомельскай вобласці 15 ліпеня прыбыў эшалон з ваеннай тэхнікай Узброеных сілаў Беларусі. Як перадае «Беларускі Гаюн», эшалон змяшчае не менш за 15 баявых машынаў пяхоты (БМП-2). Яго разгружаюць.

Паводле «Беларускага Гаюна», эшалон з тэхнікай прыехаў са Слоніму, дзе дыслакуецца падраздзяленне 11-й асобнай механізаванай брыгады. Сярод тэхнікі – 15–20 адзінак БМП-2 Узброеных сілаў РБ. На тэхніцы стаяць апазнавальныя знакі ў выглядзе чырвоных квадратаў, бартавыя нумары зафарбаваныя.

У горадзе павялічылася колькасць супрацоўнікаў МУС, піша «Беларускі Гаюн».

Раней Ельская раёнка «Народны голас» паведамляла, што 15 ліпеня на чыгуначнай станцыі «Ельск» чакаецца прыбыццё і разгрузка эшалону з ваеннай тэхнікай УС РБ. Выданне тлумачыла, што вайскоўцы «працягнуць узмацненне аховы Дзяржаўнай мяжы ў Ельскім раёне», і прасіла мясцовых жыхароў «захоўваць спакой і не панікаваць».

Раней у двух раёнах Берасцейскай вобласці, што мяжуюць з Украінай, быў заўважаны рух вайсковай тэхнікі. На сайце Янаўскага райвыканкаму паведамлялі, што на тэрыторыі раёну праходзяць вайсковыя вучэнні. Мясцовая газета Столінскага раёну пісала, што перамяшчэнні тэхнікі будуць з 15 да 20 ліпеня «ў сувязі з заняткамі ў баявым рыхтаванні». Пры гэтым Мінабароны Беларусі пра якія-небудзь вучэнні ў гэтых раёнах не паведамляла.

Інтэрв’ю
Калі пачалі рыхтавацца да рэйкавай вайны і ці супрацоўнічаюць «Кіберпартызаны» са спецслужбамі?
2022.07.15 14:55

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў