Паслабленне санкцыяў: ЗША дазволілі пастаўляць у Расею ўгнаенні і лекі


Вашынгтон заявіў, што не будзе забараняць паставак сельскагаспадарчага абсталявання ў Расею на фоне сцвярджэнняў Масквы, што заходнія санкцыі, а не расейскае ўварванне ва Украіну, ёсць прычынаю харчовага крызісу. Міністэрства фінансаў апублікавала на сваім сайце тлумачэнне, што такія тавары не будуць абʼектам амерыканскіх санкцыяў.

«Пашырэнне выключэнняў яшчэ раз пацвярджае, што санкцыі ЗША ў дачыненні Расеі ў адказ на развязванне ёю нічым не справакаванай і не апраўданай вайны супраць Украіны не стаяць на шляху гандлю сельскагаспадарчай і медычнаю прадукцыяй», – гаворыцца ў заяве ведамства.

Міністэрства не будзе спыняць угодаў, звязаных з вытворчасцю, продажам або транспартаваннем сельскагаспадарчага абсталявання, а таксама забараняць пастаўкі ў Расею ўгнаенняў, медычнага абсталявання, прыбораў і тэстаў на Covid-19.

«Вайна прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна здушыла вытворчасць харчоў і сельскую гаспадарку, ён выкарыстаў харчы ў якасці зброі вайны, знішчаючы сельскагаспадарчыя сховішчы, перапрацоўчыя прадпрыемствы, крадучы збожжа і сельскагаспадарчае абсталяванне, блакуючы парты Чорнага мора», – дадалі ў ведамстве.

Гэты крок ЗША робіць па слядах перамоваў у Стамбуле, у якіх бралі ўдзел прадстаўнікі Расеі, Украіны, Турцыі ды ААН. На перамовах вялося пра развязанне крызісу з пастаўкамі збожжа з Украіны.

Hавiны
Ціханоўская і Бурэль абмеркавалі прыцягненне Лукашэнкі да адказнасці за суўдзел у вайне
2022.07.13 20:30

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў