Мінздароўя прызнала: у Беларусь прыйшоў новы падштам каронавіруса


Падштам BA.5 распаўсюджваецца хутчэй за ранейшыя «версіі» віруса і можа абысці некаторыя імунныя рэакцыі.

Скорая медицинская помощь, 103, неотложная помощь, медпомощь, Минск, Беларусь
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Машыны хуткай медычнай дапамогі каля лякарні. Менск, Беларусь. 25 чэрвеня 2022 года.
Фота: Белсат

Намеснік міністра аховы здароўя Беларусі, галоўны санітарны доктар Аляксандр Тарасенка расказаў, што ў Беларусі зарэгістравалі новы варыянт каронавіруса: падштам BA.5 штаму о-мікрон віруса SARS-CoV-2, які выклікае хваробу COVID-19.

Тарасенка адзначыў: о-мікрон мутуе, і ў Заходняй Еўропе і Амерыцы назіраецца рост захворванняў, нягледзячы на дастатковую колькасць вакцынаваных. Гэта сапраўды так: за апошні тыдзень у Злучаных Штатах і Францыі выявілі больш як 800 тысяч новых выпадкаў у кожнай краіне, у Італіі і Нямеччыне – больш як 600 тысяч, а ўсе гэтыя краіны вакцынавалі больш за тры чвэрці насельніцтва.

Аналітыка
COVID вярнуўся: у Еўропе новая хваля, у віруса новы падштам. Што вядома
2022.07.12 08:00

Гэта ўсё той жа ковід, але вірус стаў больш заразлівы. Добрая навіна ў тым, што новы падштам выклікае менш шпіталізацыяў і смерцяў, кепская – што ён, падобна, можа заражаць тых, хто меў імунітэт ад ранейшых формаў о-мікрону нават у камбінацыі «вакцына + перанесеная хвароба». Вакцынацыя ўсё яшчэ лепшая за адсутнасць вакцынацыі, але прышчэпка бароніць ужо не настолькі надзейна.

І нават пасля лёгкай формы каронавіруса можа здарыцца так званы пасляковідны сіндром: самыя розныя наступствы хваробы не знікаюць нават тады, калі вірус сыходзіць з арганізма.

Што ў Беларусі са статыстыкай захворванняў, невядома: Міністэрства аховы здароўя адмовілася ад рэгулярных публікацыяў статыстыкі: апошняя публікацыя была 5 ліпеня, перадапошняя – 10 траўня. Але афіцыйная статыстыка не выклікае даверу: напрыклад, статыстыка смяротнасці ад ковіду заніжаная прыблізна ў 14 разоў.

Але Тарасенка заспакойвае: Беларусь наблізілася да 70 % вакцынаваных ва ўзросце ад 12 гадоў, уздыму захворвальнасці няма, а рост захворвальнасці чакаецца ў пачатку верасня.

Інтэрв’ю
Доктар Мартаў пра новую хвалю COVID-19, медыкаў на вайне і смерць Пуціна
2022.07.13 12:58

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў