«Каб адбіць ахвоту ездзіць у Беларусь». Латвія ўзмацніла правілы ўвозу тавараў з Расеі і Беларусі


Сейм Латвіі прыняў змены ў закон аб акцызным падатку, узмацніўшы правілы ўвозу фізічнымі асобамі падакцызных тавараў з Беларусі і Расеі, паведаміла прэс-служба латышскага парламенту.

«Змены ўнесеныя, каб з улікам геапалітычнай сітуацыі адбіць у грамадзянаў Латвіі ахвоту ездзіць у Расею і Беларусь па некаторыя падакцызныя тавары», – гаворыцца ў тлумачэнні да законапраекту.

Раней фізічныя асобы маглі ўвозіць падакцызныя тавары для асабістага карыстання, не плацячы падатку, не часцей за адзін раза на сем дзён. Цяпер гэты тэрмін павялічылі да 30 дзён.

Абноўлены закон змяшчае таксама даручэнне ўраду Латвіі вызначыць выпадкі, калі будзе неабходна дэклараваць падакцызныя тавары і колькасць паліва ў баках камерцыйных транспартавых сродкаў.

Беларусь з 15 красавіка 2022 года дазволіла бязвізавы ўезд жыхарам Латвіі ды Літвы. У ліпені такое ж права атрымалі грамадзяне Польшчы. Праз розніцу ў коштах увозіць з Беларусі больш выгадна падакцызныя тавары: паліва, алкаголь, тытунёвыя вырабы. Паводле інфармацыі Дзяржаўнага памежнага камітэту, з моманту пачатку дзеяння бязвізу ім скарысталіся каля 115 тысяч грамадзянаў Літвы, Латвіі ды Польшчы.

Рэпартаж
Лукашэнка скасаваў візы. Мы праверылі, ці паехалі палякі ў Беларусь
2022.07.10 08:34

ЗК belsat.eu

 

Стужка навінаў