Беларусь падала заяўку на ўступленне ў Шанхайскую арганізацыю супрацы


Беларусь падала заяку на ўступленне ў Шанхайскую арганізацыю супрацы (ШАС) у якасці дзяржавы-сябра, паведаміў тэлеграм-канал арганізацыі, спасылаючыся на генеральнага сакратара Чжан Міна.

ШАС паведамляе таксама, што завяршаецца працэс надання статусу дзяржавы-сябра арганізацыі Ісламскай Рэспубліцы Іран.

ШАС – міжурадавая міжнародная арганізацыя, заснаваная 15 чэрвеня 2001 года ў Шанхаі. Арганізацыя мае на мэце ўмацаваць узаемны давер і добрасуседства паміж краінамі-ўдзельніцамі і спрыяць іх эфектыўнай супрацы ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і культурніцкай галінах. Сябры ШАС – Індыя, Казахстан, КНР, Кыргызстан, Пакістан, Расея, Таджыкістан, Узбекістан.

Беларусь разам з Афганістанам, Іранам і Манголіяй маюць статус дзяржаваў-назіральніцаў. Яшчэ шэсць краінаў – Азербайджан, Арменія, Камбоджа, Непал, Турэччына і Шры-Ланка – застаюцца партнёрамі ў дыялогу ШАС.

Аналітыка
Падзенне да дна… Для Беларусі замежнагандлёвы цуд скончыўся
2022.06.26 11:30

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў