Пісьменніцы Святлана Алексіевіч і Вольга Такарчук на адной сцэне. ОНЛАЙН


У польскім Вроцлаве сустрэліся дзве Нобэлеўскія лаўрэаткі па літаратуры: Святлана Алексіевіч і Вольга Такарчук, каб узяць удзел у сумеснай літаратурнай імпрэзе пад назвай «Пратэст».

Алексіевіч і Такарчук абмяркуюць падзеі ў Беларусі, Польшчы, а таксама ў іншых краінах Усходняй Еўропы. Арганізатарамі літаратурнага вечара стала адміністрацыя Вроцлава, фонд Вольгі Такарчук ды іншыя арганізацыі.

Напярэдадні імпрэзы Святлану Алексіевіч затрымалі ў аэрапорце Берліну праз фэйкавае паведамленне аб наяўнасці бомбы ў яе багажы. З-за гэтага яна спазнілася на рэйс і была вымушаная дабірацца з Нямеччыны ў Польшчу на машыне.

Каментуючы інцыдэнт у Берліне Алексіевіч сказала: «На радзіме могуць мяне прызнаць за тэрарыстку, бо ўсе хто не згодны з уладай у Беларусі, могуць прызнаць тэрарыстамі».

Aleksijewicz i Tokarczuk | Protest/Pratest from WROCŁAW TV on Vimeo.

З восені 2020-га году Святлана Алексіевіч жыве ў Нямеччыне, яна была вымушаная з’ехаць з Беларусі пасля допытаў у Следчым камітэце ў межах справы Каардынацыйнай рады.

Hавiны
«Ад удзелу ў злачынстве да акту тэрарызму». У ПЭН-цэнтр таксама прыходзілі сілавікі
2021.07.15 13:58

belsat.eu

Стужка навінаў