Пасля аблавы на НДА перастала працаваць гарачая лінія для пацярпелых ад хатняга гвалту


Грамадскае аб’яднанне «Гендарныя перспектывы» прыпыняе на нявызначаны тэрмін працу агульнанацыянальнай гарачай лініі для пацярпелых ад хатняга гвалту. Пра гэта актывісты арганізацыі напісалі ў сваім Facebook.

14 ліпеня падчас аблавы на грамадскія арганізацыі сілавікі прыйшлі з ператрусам і ў офіс «Гендарных перспектываў». Грамадская арганізацыя займаецца праблемамі хатняга гвалту, дыскрымінацыі на рынку працы, гендарнай роўнасці.

Святлана Ціханоўская пракаментавала ператрусы ў офісах НДА, адзначыўшы, што грамадскія арганізацыі займаюцца працай, якую мусіць выконваць дзяржава. Але замест падзякі улады руйнуюць грамадзянскую супольнасць і помсцяць ёй.

Артыкулы
Затрыманых праваабаронцаў і грамадскіх актывістаў прызналі палітвязнямі
2021.07.15 16:43

СК belsat.eu

Стужка навінаў