Нацбанк павялічыў стаўку рэфінансавання


У Беларусі вырасла стаўка рэфінансавання. Нацбанк вырашыў павялічыць яе да 9,25 % гадавых.

Праўленне Нацыянальнага банку пастанавіла павялічыць стаўку рэфінансавання. Цяпер яна складае 9,25 %. Апошні раз гэты паказнік Нацыянальны банк павялічваў у красавіку, тады стаўка вырасла з 7,75 % да 8,5 %.

Стаўка рэфінансавання – гэта паказнік, паводле якога цэнтральны банк выдае крэдыты для камерцыйных банкаў.

Раней Нацбанк ладзіў паседжанні, падчас якіх вызначаўся памер стаўкі рэфінансавання, паводле графіку. Але падчас палітычнага крызісу рэгулятар пастанавіў, што праўленне можа змяніць стаўку ў любы момант падчас паседжання.

Hавiны
Нацбанк падняў стаўку рэфінансавання да 8,5 %. Эксперт: «Мала падняў»
2021.04.14 13:03

СК belsat.eu

Стужка навінаў