Масавыя ператрусы і затрыманні ў Беларусі: па каго прыйшлі 14 ліпеня


14 ліпеня спецслужбы зладзілі беспрэцэдэнтную атаку на праваабарончую супольнасць, грамадскія арганізацыі і палітычныя партыі. Па ўсёй краіне адбыліся дзясяткі ператрусаў, шмат людзей былі затрыманыя.

Ператрусы адбыліся ў офісах наступных грамадскіх арганізацыяў і палітычных партыяў:

  • Праваабарончы цэнтр «Вясна»,
  • Цэнтр прававой трансфармацыі «Lawtrend»,
  • Беларускі Хельсінкскі камітэт,
  • Беларуская асацыяцыя журналістаў,
  • Праект «Імёны»,
  • рух «За Свабоду»,
  • Аб’яднаная грамадзянскай партыя,
  • Цэнтр эканамічных даследаванняў BEROС,
  • Пляцоўка «Тэрыторыя правоў»,
  • Партыя БНФ,
  • НКА «Гендарныя перспектывы»,
  • Цэнтр «Трэці сектар» (Горадня),
  • Цэнтр інфармацыйна-прававой дапамогі «Адвакацыя» (Полацк),
  • Саюз беларускіх пісьменнікаў,
  • Фонд імя Льва Сапегі,
  • Лабараторыя «Novak».
Артыкулы
«Кульмінацыя рэпрэсіяў». Што значыць пагром праваабаронцаў і чаго чакаць далей, тлумачаць Стрыжак і Усаў
2021.07.14 17:38

Шэраг праваабаронцаў, прадстаўнікоў НДА і проста людзей з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй былі затрыманыя, у іх кватэрах адбыліся ператрусы:

  • старшыня ПЦ «Вясна» Алесь Бяляцкі (адбыўся ператрус, затрыманы на 72 гадзіны ў межах крымінальнай справы);
  • намеснік старшыні ПЦ «Вясна» Валянцін Стэфановіч (адбыўся ператрус, затрыманы на 72 гадзіны ў межах крымінальнай справы);
  • праваабаронца Уладзімір Лабковіч (адбыўся ператрус, затрыманы на 72 гадзіны ў межах крымінальнай справы);
  • выканаўчы дырэктар абʼяднання інвестараў «Angels Band» Ніна Лабковіч (адбыўся ператрус, затрыманая на 72 гадзіны ў межах крымінальнай справы);
  • каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання» Андрэй Палуда (адбыўся ператрус, затрыманы на 72 гадзіны ў межах крымінальнай справы);
  • праваабаронца і журналіст Сяргей Сыс (адбыўся ператрус, затрыманы на 72 гадзіны ў межах крымінальнай справы);
  • праваабаронца Алена Лапцёнак (адбыўся ператрус, затрыманая на 72 гадзіны ў межах крымінальнай справы);
  • праваабаронца Яўгенія Бабаева (адбыўся ператрус, затрыманая на 72 гадзіны ў межах крымінальнай справы);
  • дырэктарка Цэнтра прававой трансфармацыі «Lawtrend» Вольга Смалянка (адбыўся ператрус, пакінулі на свабодзе);
  • заснавальніца праекту «Імёны» Кацярына Сінюк (адбыўся ператрус, пакінулі на свабодзе, пад падпіскай);
  • намеснік старшыні руху «За Свабоду» Віктар Янчурэвіч (адбыўся ператрус, пакінулі на свабодзе);
  • эканаміст Яраслаў Раманчук (адбыўся ператрус, пакінулі на свабодзе);
  • былы старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька (адбыўся ператрус, пакінулі на свабодзе);
  • сябра «Таварыства беларускай школы» Тамара Мацкевіч (адбыўся ператрус, пакінулі на свабодзе);
  • сябра цэнтру «Супольнасць» Сяргей Мацкевіч (адбыўся ператрус, затрыманы на 72 гадзіны ў межах крымінальнай справы);
  • гарадзенскі праваабаронца Віктар Сазонаў (адбыўся ператрус, затрыманы на 72 гадзіны ў межах крымінальнай справы);
  • былы сябра ПЦ «Вясна» Васіль Леўчанкаў (адбыўся ператрус, дапыталі ў СК, але пакінулі на свабодзе)
  • старшыня ўправы адукацыйнага цэнтру ПОСТ Сафія Емяльянава (адбыўся ператрус);
  • смаргонскі праваабаронца Алесь Дзергачоў (адбыўся ператрус, быў дапытаны, пакінулі на свабодзе);
  • дырэктарка SYMPA/BIPART Наталля Рабава (кватэра апячатаная, пакінулі на свабодзе);
  • актывісты Аляксандр Руткевіч і Арына Каршунова (былі затрыманыя, але пазней іх адпусцілі);
  • актывісты Алесь Міноў і Яўгенія Субат (затрыманыя);
  • рэдактар парталу orsha.eu і праваабаронца Ігар Казмерчак (быў затрыманы, пазней вызвалены);
  • барысаўскі праваабаронца Алег Мацкевіч (быў затрыманы, яго дапыталі, але пакінулі на свабодзе);
  • берасцейскі праваабаронца Кірыл Кафанаў (адбыўся ператрус, звазілі на размову ў ГУБАЗіК);
  • прафсаюзны актывіст з Полацку Мікола Шарах (затрыманы на 72 гадзіны ў межах крымінальнай справы);
  • паэтка Лер Сом (была затрыманая, але пазней яе адпусцілі);
  • актывіст Аляксандр Харытон (затрыманы ў межах «тэрарыстычнай справы»);
  • дырэктарка праекту «Імёны» Кацярына Сяргеева (адбыўся ператрус, пакінулі на свабодзе);
  • актывіст з Гомля Артур Юсупаў (быў затрыманы, дапыталі, але пакінулі на свабодзе);
  • сябра АГП Вольга Беляўцова (адбыўся ператрус, пакінулі на свабодзе).
Артыкулы
Амбасадарка ЗША Джулі Фішэр пракаментавала падзеі ў Беларусі
2021.07.14 18:29

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў