Крымінальную справу супраць старшыні АГП накіравалі ў суд


Пракуратура Менскай вобласці накіравала ў суд крымінальную справу супраць старшыні Абʼяднанай грамадзянскай партыі Мікалая Казлова. Палітык застаецца пад падпіскай аб нявыездзе.

Старшыні АГП выстаўлена абвінавачванне паводле арт. 407 Крымінальнага кодэксу Беларусі – «Разгалашэнне звестак папярэдняга следства».

У снежні 2020 года і студзені 2021 года Казлова дапытвалі ў якасці сведкі па крымінальнай справе супраць прадстаўнікоў апазіцыі.

«Абвінавачваны паведаміў прадстаўнікам СМІ і іншым грамадзянам пра сутнасць яго допытаў па абставінах крымінальнай справы, а таксама перадаў іншыя звесткі, якія не падлягаюць разгалашэнню», – сцвярджаюць у Генпракуратуры.

Казлоў застаецца пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах.

Hавiны
Мікалай Казлоў распавёў пра катаванні ў зняволенні
2021.04.08 16:27

Раней Казлоў падкрэсліваў, што не мог нічога выдаць, бо ніякіх дэталяў справы не ведае. «Адзінае, што я мог разгалосіць, – што справа сфабрыкаваная. Але ж гэта і так усе ведаюць», – казаў ён.

Артыкулы
Мікалаю Казлову выставілі абвінавачанне ў раскрыцці звестак следства
2021.06.30 12:46

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў