Крэмль пацвердзіў намер дапамагчы рэжыму Лукашэнкі ва ўмовах заходніх санкцыяў


Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін даручыў ураду прапрацаваць пытанні падтрымкі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ва ўмовах заходніх санкцыяў. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар кіраўніка расейскай дзяржавы Дзмітрый Пяскоў, піша «РИА Новости».

Прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант раней паведаміла, што па выніках сустрэчы з Пуціным 13 ліпеня ўрадам дзвюх краінаў даручана выпрацаваць сумесны план процідзеяння санкцыям.

«Сапраўды, пытанні падтрымкі Беларусі на фоне такіх задушлівых санкцыяў, яны фігуравалі на парадку дня. Дадзены даручэнні ўрадам, якія працуюць у гэтым плане», – сказаў Пяскоў у адказ на пытанне журналістаў, хто будзе рыхтаваць гэты план і якія яго асноўныя параметры.

Hавiны
Аналітык: Крэмль свядома падбухторвае Лукашэнку да эскалацыі канфлікту з Захадам
2021.06.22 20:37
  • 21 чэрвеня Еўразвяз ухваліў чацверты пакет санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі, куды ўвайшлі 78 фізічных асобаў і 8 кампаніяў. А 24 чэрвеня Еўразвязу ўпершыню ўвёў сектаральныя санкцыі. Пад удар трапіў экспарт і транзіт нафтапрадуктаў, калійных угнаенняў, а таксама вытворчасць тытунёвых вырабаў. Беларусі абмежаваны доступ да фінансавага і банкаўскага рынку Еўразвязу. Акрамя таго, еўрапейскаму бізнесу і дзяржаўным структурам забаронена наўпрост ці праз пасярэднікаў гандляваць з Беларуссю тэхналогіямі кантролю інтэрнэту, таварамі падвойнага прызначэння, вайсковымі і паліцэйскімі таварамі.
  • Пасля ўвядзення новых санкцыяў Еўразвязу амбасадар РФ у Беларусі Яўген Лукʼянаў паабяцаў афіцыйнаму Менску поўную падтрымку ў гэтай сітуацыі. «Мы не кінем Беларусь. Мы – саюзнікі. Саюзнікі адзін аднаму не здраджваюць. Я ўжо не кажу пра тое, што мы два брацкіх славянскіх народа», – сказаў дыпламат.
Hавiны
Абмежаванні з прасторай для манеўра. Ці сапраўды санкцыі ЕЗ можна лічыць жорсткімі?
2021.06.25 19:15

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў