КДБ адпусціў актывістаў Аляксандра Руткевіча і Арыну Каршунову


Арына Каршунова і Аляксандр Руткевіч былі затрыманыя 14 ліпеня працаўнікамі КДБ. Якія прэтэнзіі да ў іх у спецслужбаў – невядома.

Паводле spring96.org, учора разам з Руткевічам і Каршуновай былі затрыманыя Алесь Міноў і Яўгенія Субат (дачка Ганны Севярынец).

Ноччу стала вядома, што Аляксандра Руткевіча і Арыну Каршунову адпусцілі з КДБ, Алеся Мінова – не.

Аляксандр Руткевіч і Арына Каршунова.
Фота: spring96.org

Арына Каршунова паведаміла ў сацсетках, што не можа нічога распавесці пра абставіны свайго затрымання. Імаверна, яна знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні.

«Нічога не распавяду, не маю права. Усіх люблю, цалую і моцна абдымаю. Выйшлі яшчэ не ўсё», – напісала яна.

Арына Каршунов – былая студэнтка БДУ, дачка экс-кіраўніка Інстытута сацыялогіі НАН, сацыёлага Генадзя Каршунова. Восенню 2020 года яна сама напісала заяву на адлічэнне з 4-га курса філасофскага факультэту БДУ на знак салідарнасці з усімі студэнтамі і выкладчыкамі, што трапілі пад рэпрэсіі.

Аб’ектыў
Лукашэнка знішчае грамадскія арганізацыі
2021.07.14 22:39

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў