Герояў матэрыялаў «Нашай Нівы» схіляюць да таго, каб яны агаварылі рэдакцыю

Як паведамляе «Наша Ніва», 15 ліпеня ў офіс выдання зноў прыйшлі сілавікі. Акрамя таго, герояў матэрыялаў «НН» схіляюць зрабіць заяву, што журналісты ім нібыта плацілі.

8 ліпеня ў памяшканні «Нашай Нівы» прайшоў ператрус, сілавікі забралі тэхніку, дакументы, некаторую маёмасць сапсавалі. Пасля гэтага памяшканне было апячатанае. Сёння, 15 ліпеня, сілавікі зноў прыйшлі туды.

«Як стала вядома, сілавікі зараз дапытваюць герояў публікацый, схіляюць іх да заяваў, што журналісты выдання плацілі ім за інтэрвю, за ўдзел у палітычных акцыях. Заяўляем: «Наша Ніва» – незалежнае СМІ, у сваёй працы мы заўсёды кіраваліся законам і журналісцкімі стандартамі, мы ніколі не плацілі героям публікацыяў, не схілялі іх да аніякіх дзеянняў, мы абʼектыўна асвятлялі тое, што адбываецца ў Беларусі і за мяжой», – піша выданне.

Рэдакцыя «Нашай Нівы» падкрэслівае, што газета «ніколі не плаціла героям публікацыі і не вымушала іх займаць тую ці іншую палітычную пазіцыю, выданне не з’яўляецца палітычным гульцом».

«Наша ніва»: галоўнага рэдактара збілі пры затрыманні, не давалі ежы ўвесь дзень

  • 8 ліпеня спецслужбы затрымалі галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча, галоўнага рэдактара часопісаў «Наша гісторыя», «Дуду» і «Асцярожна: дзеці!» Андрэя Дынько, кіраўніка аддзелу рэкламы і маркетынгу Андрэя Скурко, галоўную бухгалтарку Вольгу Раковіч. Усе яны праходзяць падазраванымі па ч. 1 арт. 342 КК («Арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»).

Чорны дзень «Нашай нівы». Беларускія ўлады спрабуюць высечы незалежныя СМІ пад корань

ІІ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны