ЗША выдзеляць Украіне яшчэ 1 млрд долараў на ваенную дапамогу і 225 млн – на гуманітарную


Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн абвесціў аб выдзяленні Украіне чарговага пакету ваеннай дапамогі на 1 мільярд долараў, паведамляе прэс-служба Белага дому.

Дапамога будзе ўключаць дадатковыя сродкі на артылерыйскую і берагавую абарону, боепрыпасы для артылерыйскіх і перадавых ракетных сістэмаў.

«Я паінфармаваў прэзідэнта Зяленскага, што ЗША выдзеляць яшчэ 1 млрд долараў ваеннай дапамогі для Украіны, у тым ліку дадатковую артылерыю і сістэмы берагавой абароны, а таксама боепрыпасы для артылерыі і перадавыя ракетныя сістэмы, якія патрэбныя ўкраінцам для абарончых аперацыяў на Данбасе», – сказана ў заяве Байдэна.

Акрамя пакету ваеннай дапамогі ЗША таксама выдзеляць Украіне 225 млн долараў на гуманітарную дапамогу для ўкраінцаў, якія застаюцца ў краіне. Сродкі пойдуць на забеспячэнне людзей пітной вадой, медычнымі сродкамі, ежай і жытлом.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў