У Насты і Змітра Дашкевічаў нарадзіўся сын. Гэта чацвёртае дзіця ў сям’і


У палітзняволенага Змітра Дашкевіча і ягонай жонкі Насты раніцай 15 чэрвеня нарадзіўся сын. Пра гэта Наста Дашкевіч паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook.

Хлопчыка назвалі Даніілам.

Зміцер і Наста Дашкевічы разам з дзецьмі.
Фота: Зміцер Дашкевіч / Facebook

«Сёння ў 6:50 раніцы ў нас нарадзіўся сын. Поўнае імя яго будзе – Данііл. Як хацеў тата. А скарочанае – Ніл. Як хацела мама. Малыш крыху паспяшаўся з’явіцца на свет, і зараз ім нейкі час будуць апекавацца дактары. А я прыходжу ў сябе пасля аперацыі», – напісала Наста.

У сям’і Дашкевічаў гэта ўжо чацвёртае дзіцяці. Першай у 2014 годзе нарадзілася дачка Мара, у 2016 годзе нарадзіўся сын Давід, а ў 2019-м – яшчэ адна дачка, Магдалена.

Змітра Дашкевіча затрымалі 23 красавіка 2022 года пасля ператрусу ў кватэры. Спачатку яго арыштавалі на 15 содняў паводле адміністратыўнага артыкулу, а затым затрымалі ўжо паводле крымінальнай справы за арт. 342 КК («Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак») і перавялі ў СІЗА.

Наста Дашкевіч таксама падазраецца паводле таго ж крымінальнага артыкулу.

Артыкулы
Насту Дашкевіч зрабілі падазраванай у крымінальнай справе
2022.04.29 17:59

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў