Экс-адвакату запыталі 2 гады «хіміі» за працу пасля таемнага адхілення. Ягоны адвакат на «соднях»


Былы адвакат Андрэй Мачалаў бараніў палітычных зняволеных. Ягоны адвакат Віталь Брагінец быў арыштаваны за «непадпарадкаванне», але не выйшаў пасля 15 дзён арышту.

Былы адвакат Андрэй Мачалаў (злева).
Фота: Белсат

У судзе Ленінскага раёну Менску з 6 чэрвеня разглядаюць крымінальную справу супраць былога адваката Андрэя Мачалава. 15 чэрвеня праваабаронцы «Вясны» паведамілі, што на паседжанні два дні таму пракурор прасіў для Мачалава два гады абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу («хімія»). Вырак мае агучыць 16 чэрвеня суддзя Таццяна Шоцік.

Мачалава вінавацяць у «падробліванні, вырабе, выкарыстанні або збыце падробленых дакументаў» (ч. 1 арт. 380 КК РБ) – нібыта ён працягваў працу адвакатам, калі яго пазбавілі ліцэнзіі.

У леташнім чэрвені Мачалаў мусіў абараняць у судзе мянчанку Вольгу Сінялёву, якая папрасіла з’ехаць з арэнднай кватэры пракурорку Аліну Касьянчык. Але на судзе 18 чэрвеня суддзя Анжэла Касцюкевіч расказала яму, што атрымала на электронную пошту ліст, у якім Калегія адвакатаў паведаміла, што яго выключылі яшчэ 30 траўня. Мачалаў сцвярджае, што да таго ён сам не атрымліваў такіх паведамленняў – 27 траўня на яго наклалі дысцыплінарнае спагнанне, але ў той дзень не выключылі з калегіі. Суд адклалі, Сінялёвай пазней прысудзілі два гады «хатняй хіміі».

Hавiны
Актыўная ўдзельніца рэпрэсіяў Аліна Касьянчык пайшла на павышэнне
2022.03.12 21:04

Суддзя Касцюкевіч праз месяц напісала заяву ў пракуратуру, а пракуратура разглядала справу паўгода. Абвінавачванне будуюць на тым, што адвакат не мае права ажыццяўляць адвакацкай дзейнасці адразу пасля вынясення дысцыплінарнага спагнання. Але Малчанаў заяўляе, што на паседжанні камісіі яму тлумачылі, што да моманту выключэння ён можа працягваць працаваць. Нормаў, што абавязваюць спыняць працу пасля дысцыплінарнага спагнання, але да выключэння з калегіі, на судзе не назвалі.

Мачалава мусіў бараніць адвакат Віталь Брагінец. Але на пачатку суда ён быў пад арыштам за «непадпарадкаванне» ў Партызанскім РУУС, куды яго даставілі «для праверкі на датычнасць да пратэставай дзейнасці». Ён меў выйсці на волю ўвечары 7 чэрвеня, але дагэтуль застаецца пад арыштам з невядомых прычынаў.

У супольным лісце «Lawyers for Lawyers» і Рада адвакатураў і юрыдычных таварыстваў Еўропы заклікаюць улады Беларусі вызваліць Віталя Брагінца і зняць усе абвінавачванні з яго і з Андрэя Мачалава. Таксама яны заклікаюць гарантаваць, што ўсе адвакаты ў Беларусі маюць магчымасць займацца юрыдычнай практыкай без пагрозаў, запалохвання, перашкодаў, прыгнёту, неправамернага ўмяшання або рэпрэсіяў.

Мачалаў неаднаразова ўдзельнічаў у палітычных судах, бараніў журналістаў «Белсату» Кацярыну Андрэеву і Ігара Ільяша, журналістак Tut.by Кацярыну Барысевіч і Любоў Каспяровіч, шматдзетную маці Вольгу Залатар, якая зазнала катаванні ад ГУБАЗіКу.

Аб’ектыў
«Узятыя ў закладнікі». Суд не задаволіў апеляцыю па справе Дар‘і Чульцовай і Кацярыны Андрэевай
2021.04.23 22:58

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў