Беларускі кіроўца насмерць збіў украінца каля польска-беларускай мяжы


Уначы 14 чэрвеня непадалёк ад памежнага пераходу «Тэрэспаль» беларускі кіроўца насмерць збіў пешахода, паведамляе паліцыя Бяла-Падляскі.

Фота: biala-podlaska.policja.gov.pl

Паводле папярэдніх звестак, 47-гадовы беларус на легкавым аўтамабілі «Citroen» збіў пешахода, які быў на дарозе. Пацярпелым аказаўся 53-гадовы грамадзянін Украіны, кіроўца грузавіка, які ў той момант быў побач з аўтамабілем на сустрэчнай паласе.

Мужчыну даставілі ў шпіталь, аднак ад атрыманых траўмаў ён памёр.

Паліцыя пацвердзіла, што кіроўца «Citroen» быў цвярозы. Пад кантролем пракуратуры паліцыя высвятляе ўсе акалічнасці здарэння.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў