Жыхара Жлобіна асудзілі на два гады «хіміі» за каментар у сацсетках. Ягоная сям’я цяпер можа страціць жытло


У судзе Жлобінскага раёну 14 чэрвеня разглядалася крымінальная справа супраць Мікалая Лёгкага, якога вінавацілі ў тым, што ён сваім каментаром у інтэрнэце абразіў працаўніка ДАІ Ганцавічскага РАУСу (арт. 369 КК РБ). Пра гэта паведамляе spring96.org.

12 ліпеня 2020 года Мікалай Лёгкі ўбачыў у чаце «Страна для жизни» фотаздымак, на якім даішнік Ігар Вольніч у момант затрымання нагой стаў на галаву невядомага чалавека. У парыве эмоцыяў Лёгкі напісаў пад здымкам пару зняважлівых словаў. Пад гэтым паведамленнем было вельмі шмат іншых эмацыйных каментароў.

Крымінальную справу за негатыўны каментар распачалі праз 9 месяцаў – 20 красавіка 2021 года.

Справу разглядала суддзя Ірына Прадун, дзяржаўны абвінаваўца – пракурор Панчык. Суд пастанавіў пакараць Мікалая Лёгкага 2 гадамі абмежавання волі ва ўстанове адкрытага тыпу («хімія»). Ён таксама павінен аплаціць міліцыянту «маральную шкоду» ў памеры 750 рублёў.

Мікалай Лёгкі – былы вадалаз, але потым працаваў на БМЗ. Жылі з жонкай і двума няпоўнагадовымі дзецьмі ў інтэрнаце БМЗ, але ёсць небяспека, што іх могуць выселіць з інтэрнату. На судзе Лёгкі прызнаў сваю віну, было бачна, што чалавек моцна перажывае.

Артыкулы
«Фактычна гэта рабства». Палітвязень распавёў пра ўмовы адбыцця пакарання на «хіміі»
2021.06.14 07:45

Паводле праваабаронцаў, з лета 2020 года адбываюцца самыя масавыя ў найноўшай гісторыі Беларусі рэпрэсіі. Следчы камітэт заяўляе, што са жніўня завялі больш як 2400 крымінальных справаў, звязаных з пратэстамі, а Генеральная пракуратура сцвярджае, што за гэты перыяд было зарэгістравана больш як 3000 такіх «злачынстваў». Дакладная колькасць палітычна матываваных крымінальных справаў застаецца невядомай.

На 15 чэрвеня 482 асобы прызнаныя палітвязнямі. Тысячы пратэстоўцаў па ўсёй краіне сталі ахвярамі мэтанакіраваных катаванняў, больш за 33 000 чалавек былі затрыманыя ў адміністратыўным парадку. Згодна з рознымі ацэнкамі, ад 4 да 15 асобаў загінулі ў выніку дзеянняў сілавікоў. Пры гэтым ні за катаванні, ні за забойствы да адказнасці нікога не прыцягнулі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў