Украінскія памежнікі перакрылі канал кантрабанды беларускіх цыгарэтаў


Паводле інфармацыі Дзяржаўнай памежнай службы Украіны, аператыўныя супрацоўнікі Луцкага памежнага атраду перакрылі канал незаконнага ўвозу з Польшчы ва Украіну безакцызных цыгарэтаў беларускай вытворчасці.

Украінскія памежнікі раскрылі схему кантрабанды беларускіх цыгарэтаў.
Фота: Дзяржаўная памежная служба Украіны

Як стала вядома памежнікам, тытунёвыя вырабы павінны былі перавозіцца двума грузавымі аўтамабілямі пад выглядам іншых тавараў праз пункт пропуску «Ягодзін-аўта».

У панядзелак 14 чэрвеня адзін з грузавікоў накіраваўся ва Украіну. Паводле дакументаў, ён перавозіў керамічную кафлю. Насамрэч у аўтамабілі былі цыгарэты. Грузавік суправадзілі ў г. Луцк.

Hавiны
Польскія мытнікі выявілі рэкордную кантрабанду цыгарэтаў у гісторыі краіны
2021.05.07 12:48
Украінскія памежнікі раскрылі схему кантрабанды беларускіх цыгарэтаў.
Фота: Дзяржаўная памежная служба Украіны
Украінскія памежнікі раскрылі схему кантрабанды беларускіх цыгарэтаў.
Фота: Дзяржаўная памежная служба Украіны

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў