Супраць опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук распачалі крымінальную справу


Генеральная пракуратура распачала крымінальную справу нібыта за здзек на чырвона-зялёным сцягам – паводле арт. 370 КК («Здзек з дзяржаўных сімвалаў»)

Паводле Генпракуратуры, жанчына 1990 года нараджэння, «дзейнічаючы ў групе асобаў, не пазней за 15 чэрвеня 2021 года з выкарыстаннем кампʼютарнай тэхнікі вырабіла відэазапіс са сцэнамі абразлівых і блюзнерскіх дзеянняў у дачыненні дзяржаўнай сімволікі»

«Л. і неўстаноўленая асоба кінулі сцяг на зямлю, а затым змясцілі яго ў кантэйнер для смецця. Пасля дадзеная відэазапіс была размешчана ў сетцы Інтэрнэт на відэа-хостынгу YouTube. Доступ да яе мог атрымаць любы грамадзянін без абмежаванняў і перашкод», – паведамляюць у Генпракуратуры.

Справа распачатая паводле арт. 370 КК.

Артыкулы
Маргарыта Ляўчук: «Жнівень 2020 года цалкам змяніў маё жыццё, я нібы прачнулася»
2021.03.30 21:05

У прэс-рэлізе не называецца імя асобы, супраць якой распачатая справа. Але, імаверна, гаворка ідзе пра оперную спявачку Маргарыту Ляўчук.

10 чэрвеня ў сеціве зʼявілася песня #ЯБАЦЬКА, у якой высмейваліся прыхільнікі Аляксандра Лукашэнкі. Аўтарамі песні з’яўляецца сатырычны дуэт «Красная зелень», дзе Маргарыта Ляўчук выступае разам з бардам і блогерам Андрэем Павуком. У роліку #ЯБАЦЬКА Маргарыта спявае з чырвона-зялёным сцягам. У тым ліку, у адным з эпізодаў сцяг падае на зямлю, а на іншым – трапляе ў сметніцу.

Маргарыта Ляўчук пракаментавала інфармацыю Генпракуратуры ў сваім Фэйсбуку:

«Віншуйце! На мяне завялі крыміналку. У наш час – гэта ганарова і прыемна нават. І як сказаў адзін паважаны мною адвакат: цяпер у кожнага сапраўднага беларуса павінна быць крымінальная справа. Гэта ўжо як знак якасці. Жыве Беларусь! І памятайце, што чым горш – тым хутчэй пераможам!»

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў