Дзве дзяўчыны і хлопец затрыманыя за відэа, дзе чырвона-зялёны сцяг кідаюць у вогнішча


Падставай для крымінальнага пераследу трох жыхароў Гомля стала відэа, якое было апублікавана яшчэ ў 2020 годзе.

Паводле МУС, у адным з пратэставых тэлеграм-каналаў у 2020 годзе зʼявілася відэа, на якім дзве дзяўчыны і хлопец кідаюць у вогнішча чырвона-зялёны сцяг і выкрываюць «Жыве Беларусь!»

Праз гэта відэа байцы гомельскага ўпраўлення ГУБАЗіКу затрымалі афіцыянтку, кансультанта і праграміста 21-22 гадоў. Супраць іх распачатая крымінальная справа паводле арт. 370 КК («Здзек з дзяржаўных сімвалаў») КК.

У паведамленні адзначаецца, што затрыманыя «не захацелі патлумачыць прычыну сваёй дзёрзкасці».

Паводле праваабаронцаў, з лета 2020 года адбываюцца самыя масавыя ў найноўшай гісторыі Беларусі рэпрэсіі. Следчы камітэт заяўляе, што са жніўня завялі больш як 2400 крымінальных справаў, звязаных з пратэстамі, а Генеральная пракуратура сцвярджае, што за гэты перыяд было зарэгістравана больш як 3000 такіх «злачынстваў». Дакладная колькасць палітычна матываваных крымінальных справаў застаецца невядомай.

На 15 чэрвеня 493 асобы прызнаныя палітвязнямі. Тысячы пратэстоўцаў па ўсёй краіне сталі ахвярамі мэтанакіраваных катаванняў, больш за 33 000 чалавек былі затрыманыя ў адміністратыўным парадку. Згодна з рознымі ацэнкамі, ад 4 да 15 асобаў загінулі ў выніку дзеянняў сілавікоў. Пры гэтым ні за катаванні, ні за забойствы да адказнасці нікога не прыцягнулі.

Hавiны
Не менш як 15. Чые смерці ў Беларусі звязаныя з задушэннем пратэстаў
2021.05.26 19:55

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў