Літаратурным музеем Янкі Купалы будзе кіраваць экс-начальніца музею гісторыі Вялікай Айчыннай вайны


Новым кіраўніком Дзяржаўнага літаратурнага музею Янкі Купалы ў Менску прызначылі былую намесніцу дырэктара музею гісторыі ВАВ Ганну Галінскую. Калектыву яе прадставіў міністр культуры Анатоль Маркевіч.

Ганна Галінская больш за дваццаць гадоў адпрацавала ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, дзевяць з іх – намесніцай дырэктара ў навуковай працы.

Папярэднюю дырэктарку літаратурнага музею Янкі Купалы Алену Ляшковіч звольнілі 5 студзеня 2022 года. Прычынай было тое, што экс-дырэктарка адмовілася звальняць сваіх супрацоўнікаў з палітычных прычынаў.

Алена Ляшковіч кіравала дзейнасцю Літаратурнага музею Янкі Купалы 15 гадоў. За гэты час у музеі і філіялах стварылі новыя экспазіцыі, аднымі з першых у Беларусі пачалі выкарыстанне ў экспазіцыйнай прасторы мультымедыйных сродкаў.

Вядома, што ў сферы культуры было звольнена з палітычных прычынаў больш за 300 супрацоўнікаў. Многія з іх былі вымушаныя з’ехаць з Беларусі праз пераслед.

Вялікая Айчынная вайна – савецкі тэрмін, якім акрэсліваюць перыяд з 22 чэрвеня 1941 года да 9 траўня 1945-га. Уключае ў сябе перыяд Другой сусветнай вайны з часу нападу Нямеччыны на Савецкі Саюз. Музей ВАВ у Менску прэзентуе савецкі погляд на падзеі той вайны.

Гісторыі
Нюрнбэрг: як судзілі нацысцкіх злачынцаў і што засталося ад рэштак фашысцкай імперыі
2022.04.21 09:00

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў